Уважаемые читатели, взрослые и дети!

*****ВНИМАНИЮ ЧИТАТЕЛЕЙ БИБЛИОТЕКИ. В библиотеке вы можете воспользоваться услугами Центра правовой информации****** Для вас - 50 наименований журналов и газет, книги современных белорусских писателей и классиков мировой литературы - проза, поэзия, детективы и романы о любви. *****

"Творчая спадчына Купалы і Коласа"

Сёлета спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Класікі беларускай літаратуры пакінулі вялікую спадчыну, на якой узгадавалася не адно пакаленне, і якая на працягу дзесяцігоддзяў вывучаецца, асэнсоўваецца, перакладаецца на іншыя мовы і пашырае веды пра нас – беларусаў – ва ўсім свеце.
Гістарычная заслуга Янкі Купалы і Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету, зрабілі яе агульнанароднай з'явай, адным з больш важных і дзейсных сродкаў маральнага і эстэтычнага выхавання будучых пакаленняў.
21 чэрвеня 2017 г. у сельскай бібліятэцы №8 в.В.Ухалода адбылася слайд-бяседа “Творчая спадчына Я.Купалы і Я.Коласа”, на якой прысутнічалі дзеці з прышкольнага летняга лагера працы і адпачынку ДУА “Вялікаўхалодская сярэдняя школа Барысаўскага раёна”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіяй і творчасцю беларускіх пісьменнікаў. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні, а таксама чыталі ўрыўкі з вершаў “Хлопчык і лётчык”, “Спадчына”, з паэмы “Новая зямля”.

Комментариев нет:

Отправить комментарий